Сакавіцкія Сустрэчы 2019:
Святкуем багацце і разнастайнасць грамадзянскай актыўнасці!
29 сакавіка ў Мінску адбудзецца
III Форум актыўных людзей «Сакавіцкія Сустрэчы 2019».
Гэта найбольш маштабная падзея ў серыі мерапрыемстваў, аб'яднаных агульнай ідэяй прасоўвання грамадзянскай актыўнасці ў Беларусі.

Сакавiцкiя Сустрэчы 2019 – гэта свята грамадзянскага актывізму i найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi. На Форуме сустрэнуцца прадстаўнікi некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнесу, органаў мясцовай улады і кіравання. Мы вітаем тое, што актывізм набывае розныя формы і праявы, і лічым, што сіла грамадзянскай супольнасці менавіта ў разнастайнасці суб'ектаў і падыходаў.

Задачы Форума: прадэманстраваць разнастайнасць грамадзянскай актыўнасці, абмяняцца досведам і лепшымі практыкамі па дасягненнi пазітыўных змен у грамадстве, пашырыць міжсектарны дыялог і супрацоўніцтва, абмеркаваць шляхі павышэння ўкладу грамадзянскай супольнасці ў развіццё краіны.

У праграме Форума вас чакаюць:

  • дыскусіі з экспертамі і эксперткамі па актуальных пытаннях грамадзянскай супольнасцi i развiцця грамадскай актыўнасцi;
  • лепшыя практыкі паспяховых грамадскiх ініцыятываў i досвед узаемадзеяння грамадзян з СМI, бiзнэсам i органамi ўлады;
  • бясплатныя трэнінгі і майстар-класы;
  • адукацыйныя гульні;
  • выстава тавараў i паслугаў некамерцыйных арганiзацый i сацыяльных прадпрыемстваў;
  • новыя знаёмствы і кантакты.
Падрабязная праграма есць на сайце і ў сацыяльных сетках – сачыце за нашымi навiнамi.

Знайдзіце аднадумцаў і натхненне ў Сакавіцкіх сустрэчах!

Арганізатар Сакавіцкіх Cустрэчаў 2019 - Інфармацыйна-асветніцкі фонд «Новая Еўразія».


This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website